АСК “Электронная школа” прызначана:
- для аўтаматызацыі працэсу кіравання і функцыянавання ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць выкананне адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;
- для збору, захоўвання і апрацоўкі ўсяго комплексу даных аб установе адукацыі, яе работніках, навучэнцах і іх бацьках (законных прадстаўніках); аб адукацыйным працэсе і яго выніках з улікам выканання адукацыйных праграм; аб выхаваўчай і псіхолага-педагагічнай рабоце; аб арганізацыі харчавання; а таксама аб іншых аспектах дзейнасці ўстановы адукацыі.
АСК «Электронная школа» інтэграваная з сістэмай ЕІАР, якая распрацоўваецца, для аўтаматызацыі адукацыйных працэсаў.