Мэты АІАР:

– фарміраванне ўмоў для стварэння сучаснага лічбавага адукацыйнага кантэнту;
– забеспячэнне ўcix удзельнiкаў адукацыйнага працэсу лічбавым інструментамі для
задавальнення ўласных адукацыйных патрэб i ажыццяўлення прафесiйнай дзейнасці;
–  стварэнне ўмоў для аналізу ходу і вынікаў адукацыйнага працэсу.

У рамках стварэння і ўкаранення АІАР вырашаюцца наступныя задачы:

–  стварэнне адзіных кадыфікатараў ведаў, якія дазваляюць сістэматызаваць і структураваць лічбавы адукацыйны кантэнт, уніфікаваць доступ да яго, ажыццяўляць комплексны аналіз вынікаў адукацыйнага працэсу;
– стварэнне механізмаў для распрацоўкі і ацэнкі лічбавага адукацыйнага кантэнту, структураванага і сістэматызаванага ў адпаведнасці з кадыфікатарамі ведаў;
– распрацоўка інструментаў для фарміравання ўласных педагагічных падборак лічбавага адукацыйнага кантэнту;
– распрацоўка інструментаў для прызначэння і праверкі педагагічнымі работнікамі лічбавага адукацыйнага кантэнту;
– удзел педагагічных работнікаў і навучэнцаў у занятках, якія праводзяцца ў дыстанцыйным фармаце;
– знаёмства і самастойная праца з лічбавым адукацыйным кантэнтам.