Кампанент “Электронны настаўнік”
Дадзены кампанент прызначаны для дапамогі навучэнцу ў самастойнай вучэбнай працы з лічбавым адукацыйным кантэнтам ЕІАР і павінен забяспечваць наступныя асноўныя магчымасці:

– запуск, выкананне і аналіз вынікаў лічбавых хатніх заданняў;
– праца з вучэбным матэрыялам па сцэнарах заняткаў, якія былі прапушчаны па хваробе ці па іншых прычынах;
– самастойны прагляд навучальнага матэрыялу, які быў не засвоены;
– самападрыхтоўка па індывідуальных праграмах;
– адвольны пошук і адбор лічбавых навучальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў агульнадаступным сегменце базы ведаў, наступная праца з імі (прагляд дэманстрацыйных матэрыялаў, выкананне трэніровачных тэстаў, праца з навучальнымі трэнажорамі)

Кампанент «Анлайн-занятак. Навучэнец»
Дадзены кампанент прызначаны для ўдзелу вучня ў занятках, якія праводзяцца ў дыстанцыйным фармаце.