Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (ЕІАР) прызначаны для забеспячэння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу (адміністрацыі ўстановы адукацыі, педагагічных работнікаў, навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) лічбавымі інструментамі, якія павышаюць эфектыўнасць іх удзелу ў гэтым працэсе.
Таксама распрацоўка і ўкараненне ЕІАР стварае дадатковыя магчымасці для:
– забеспячэння насельніцтва краіны роўнымі магчымасцямі атрымання якасных адукацыйных паслуг на ўзроўні сучасных патрабаванняў нацыянальных і міжнародных стандартаў незалежна ад месца пражывання і навучання;
– рэалізацыі сучасных методык і новых форм арганізацыі адукацыйнага працэсу, дапаўненні і, пры неабходнасці, частковага замяшчэння традыцыйнага працэсу перадачы ведаў анлайн-тэхналогіямі;
– забеспячэння бесперапыннага і паўсюднага доступу да адукацыйных паслуг, павышэння ролі самастойнай працы навучэнцаў за кошт выкарыстання сэрвісаў і лічбавага кантэнту ЕІАР.