Праграмнае забеспячэнне для працы з лічбавым адукацыйным кантэнтам складаецца з наступных кампанентаў:

Кампанент «Кадыфікатары ведаў» прызначаны для сістэматызацыі і структурызацыі лічбавага адукацыйнага кантэнту Базы ведаў.

Кампанент «Дэманстрацыйныя матэрыялы» прызначаны для:
– знаёмствы з вучэбным матэрыялам;
– тлумачэння вучэбнага матэрыялу;
– самастойнага вывучэння матэрыялу навучэнцам;
– паўтарэння і замацавання навучальнага матэрыялу.

Кампанент «Тэставыя заданні, тэсты» прызначаны для:
– праверкі засваення ведаў навучэнцамі;
– адпрацоўкі і праверкі навучальных уменняў і навыкаў;

Кампанент «Вучэбныя трэнажоры» прызначаны для адпрацоўкі вучэбных уменняў і навыкаў.
Вобласць прымянення вучэбных трэнажораў:
– педагагічныя работнікі: для тлумачэння новага і замацавання пройдзенага матэрыялу ў гульнявой форме;
– навучэнцы: для самаправеркі і самакантролю, якія неабходны для развіцця рэгулятыўных навучальных дзеянняў, для вызначэння ступені асваення пройдзенага матэрыялу.

Кампанент «База ведаў» прызначаны для захоўвання, пошуку, адбору і прагляду структураванага лічбавага адукацыйнага кантэнту:
– вучэбных дапаможнікаў;
– дэманстрацыйных матэрыялаў;
– тэставых заданняў і тэстаў;
– вучэбных трэнажораў;
– творчых заданняў;
– сцэнарыяў вучэбных заняткаў.

Кампанент «Канструктар заняткаў» прызначаны для фарміравання і напаўнення бібліятэкі гатовых сцэнарыяў правядзення ўрокаў, факультатыўных і дадатковых заняткаў.

Кампанент «Уласныя падборкі» прызначаны для фарміравання, захоўвання і наступнага выкарыстання лічбавага адукацыйнага кантэнту ў адукацыйным працэсе.

Кампанент «Творчыя заданні» прызначаны для стварэння навучэнцам ўласнага адукацыйнага прадукту, яго параўнанне з існуючымі культурна-гістарычнымі аналагамі і прадуктамі, створанымі іншымі навучэнцамі.

Кампанент «Маніторынг Базы ведаў» прызначаны для:
– кіравання працэсамі распрацоўкі лічбавага адукацыйнага кантэнту;
– рэцэнзавання агульнадаступнага лічбавага лічбавага адукацыйнага кантэнту;
– каардынацыі распрацоўкі аўтарскага лічбавага кантэнту;
– разгляду і рэалізацыі заявак на ўключэнне аўтарскага лічбавага кантэнту ў агульнадаступны сегмент Базы ведаў;
– маніторынгу паўнаты напаўнення Базы ведаў;
– фарміравання заказаў на распрацоўку адсутнага лічбавага адукацыйнага кантэнту.

Кампанент «Камунікацыі» прызначаны для:
– зносін аўтарызаваных карыстальнікаў паміж сабой;
– ўзаемадзеяння аўтарызаваных карыстальнікаў з адміністратарам АІАР;
– інфармавання карыстальнікаў.