Кампаненты, агульныя для ўсёй сістэмы:
1.Кампанент «Камунікацыі» прызначаны для:
– зносін аўтарызаваных карыстальнікаў паміж сабой;
– узаемадзеяння аўтарызаваных карыстальнікаў з адміністратарам АІАР;
– інфармавання карыстальнікаў.
2.Кампанент «Уласныя падборкі» прызначаны для фарміравання, захоўвання і наступнага выкарыстання лічбавага адукацыйнага кантэнту ў адукацыйным працэсе.
Кампаненты Базы ведаў:
1.Кампанент «Дэманстрацыйныя матэрыялы» прызначаны для:
– знаёмства з вучэбным матэрыялам;
– тлумачэння вучэбнага матэрыялу;
– самастойнага вывучэння матэрыялу навучэнцамі;
– паўтарэння і замацавання вучэбнага матэрыялу.
2.Кампанент «Тэставыя заданні, тэсты» прызначаны для:
– праверкі засваення ведаў навучэнцамі;
– адпрацоўкі і праверкі вучэбных уменняў і навыкаў;
3.Кампанент «Вучэбныя трэнажоры» прызначаны для адпрацоўкі вучэбных уменняў і навыкаў.
4.Кампанент «Канструктар заняткаў» прызначаны для фарміравання і напаўнення бібліятэкі гатовых сцэнарыяў правядзення ўрокаў, факультатыўных і дадатковых заняткаў.
5.Кампанент «Творчыя заданні» прызначаны для стварэння навучэнцам уласнага адукацыйнага прадукту, яго параўнанне з існуючымі культурна-гістарычнымі аналагамі і прадуктамі, створанымі іншымі навучэнцамі.
Кампаненты, прызначаныя для асобных груп карыстальнікаў:
1.Кампанент «Кадыфікатары ведаў» прызначаны для сістэматызацыі і структурызацыі лічбавага адукацыйнага кантэнту Базы ведаў.
2.Кампанент «Маніторынг Базы ведаў» прызначаны для:
– кіравання працэсамі распрацоўкі лічбавага адукацыйнага кантэнту;
– рэцэнзавання агульнадаступнага лічбавага лічбавага адукацыйнага кантэнту;
– каардынацыі распрацоўкі аўтарскага лічбавага кантэнту;
– разгляду і рэалізацыі заявак на ўключэнне аўтарскага лічбавага кантэнту ў агульнадаступны сегмент Базы ведаў;
– маніторынгу паўнаты напаўнення Базы ведаў;
– фарміравання заказаў на распрацоўку адсутнага лічбавага адукацыйнага кантэнту.